Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Сервисы

05.11.2021

Восеньскі кірмаш

У нашай установе дашкольнай адукацыі дзеці старэйшых груп прынялі ўдзел у мерапрыемстве пад назвай «Восеньскі кірмаш»
У сваёй установе мы надаем увагу азнаямленню выхаванцаў з традыцыямі беларускага народа.  У былыя часы паход на кірмаш меў для нашых продкаў не толькі практычнае, але і забаўляльнае значэнне. Шырокі і багаты гандаль разгортваўся на плошчах, суправаджаўся вясёлымі гульнямі, тэатральнымі пастаноўкамі і, такім чынам, пераутвараўся ў сапраўднае свята.
У зале панавала дабразычлівая, цёплая атмасфера. Дзеці спявалі беларускія песні, гулялі ў  беларускія гульні, чыталі вершы, танцавалі беларускія танцы.
Такія мерапрыемствы развіваюць дзяцей духоўна, народныя традыцыі выхоўваюць любоў да сваёй гісторыі, да сваёй Радзімы.

Разделы сайта