Калі людзі забываюцца на асцярожнае абыходжанне з агнём, ён становіцца смяротна небяспечным. Агонь, выходзячы з падпарадкавання, не літуе нікога і нічога. Узнікае пажар. Пажар часцей за ўсё - не выпадковасць, а вынік няправільных паводзін.
З сілай бушуючага агню вельмі цяжка справіцца! Але ёсць людзі, чыя прафесія - перамагаць агонь, ратуючы тых, хто трапіў у бяду. Яны бясстрашныя, моцныя, самаахвярныя. Гэта - пажарныя. Знаёмству з гэтымі адважнымі людзьмі прысвечаны шпацыр па маршруце выходнага дня "Пажарная служба".
разгарнуць » / « згарнуць