Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Грамадскае аб'яднанне "Белая Русь"

"Створаная па народнай ініцыятыве, "Белая Русь" стала па-сапраўднаму масавым рухам, адным са слупоў грамадзянскай супольнасці, ядром здаровых і канструктыўных сіл нашай краіны".

А.Г. Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь


    Па ініцыятыве грамадскасці ў 2004 годзе ў Гродне зарадзіўся масавы патрыятычны рух "Белая Русь". У чэрвені 2007 года да ідэалагічнага праекту далучыліся ўсе рэгіёны краіны. Устаноўчы з'езд Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" адбыўся 17 лістапада 2007 года.
    Арганізацыйныя структуры аб'яднання створаны ва ўсіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках рэспублікі і налічваюць у сваіх шэрагах амаль 260 тысяч чалавек, аб'яднаных у больш за 8900 першасных арганізацый.
    "Белая Русь" першапачаткова накіравана на падтрымку палітычнага курсу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Ідэйная платформа РГА грунтуецца на ідэалогіі беларускай дзяржавы і існуючай мадэлі грамадскага развіцця.
    РГА "Белая Русь" разглядае сваю місію як умацаванне народнага адзінства, садзейнічанне сацыяльнаму прагрэсу і павышэнне якасці жыцця кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Місія аб'яднання непарыўна звязана з абаронай нацыянальных інтарэсаў і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, захаваннем гісторыі беларускага народа і яго традыцыйных каштоўнасцей, падтрымкай курсу на паступальнае развіццё беларускага грамадства і дзяржавы.
    На сучасным этапе "Белая Русь" вызначае для сябе наступныя прыярытэтныя напрамкі дзейнасці ў дасягненні ключавых прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны:
  • актыўны ўдзел у грамадска-палітычных працэсах;
  • вядзенне інфармацыйна-прапагандысцкай работы з насельніцтвам;
  • правядзенне акцый і мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскага календара;
  • рэалізацыя праектнай дзейнасці і грамадзянскіх ініцыятыў.
    "Белая Русь" уцягнута ў грамадска-палітычнае жыццё краіны з моманту ўтварэння. Аб'яднанне ўдзельнічае ва ўсіх кампаніях па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
    Шырокая лінейка праектнай дзейнасці аб'яднання ахоплівае ўсе сферы жыцця грамадства і актыўна рэалізуе грамадзянскія ініцыятывы:
  • сацыяльныя акцыі ("У Новы год з Белай Руссю", "У школу з Белай Руссю", "Белая Русь з любоўю да дзяцей", "Белая Русь працаўнікам вёскі", Белая Русь - родная кроў");
  • праца з моладдзю (конкурс для юных журналістаў "Залатое пяро "Белай Русі", адукацыйныя праекты "Усебеларуская Ліга дэбатаў" і "Вучыся. Зберагай. Зарабляй", творчыя конкурсы "Сімвалы маёй краіны" і "Белая Русь вачыма дзяцей");
  • кадравыя праекты ("Школа маладога лідэра", навучальны маладзёжны праект "Кадравая лесвіца", перападрыхтоўка актыву ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь "Знак якасці", маладзёжная аналітычная група пры Рэспубліканскім Савеце РГА "Белая Русь");
  • захаванне гістарычнай памяці (грамадска-палітычны марафон "17 граняў адзінства", музычна-танцавальныя пляцоўкі "Вальс Перамогі");
  • патрыятычнае выхаванне насельніцтва (форум "Беларусь інтэлектуальная", патрыятычны сямейны фестываль "ЧАС", конкурс грантаў "Вопыт лепшых "Белай Русі" - здабытак грамадства", інтэрнэт-флэшмоб "Беларуссю ганаруся!").
    Для ўцягвання грамадзян у актыўную грамадскую дзейнасць праводзіцца акцыя "Грамадзянская пазіцыя", якая дапоўнена работай з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі на першае працоўнае месца.
    Сумесна з Беларускай Праваслаўнай Царквой праводзіцца асветніцкая работа сярод насельніцтва па ўмацаванні духоўна-маральных асноў сям'і і прапагандзе традыцыйных сямейных каштоўнасцей.

Раздзелы сайта