1. Пастаноўка дзіцяці на ўлік з мэтай атрымання ім дашкольнай адукацыі
Для пастаноўкі на ўлік і атрымання накіравання ў ГУДА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2 г.Баранавічы» бацькам выхаванцаў (іх законным прадстаўнікам) неабходна звярнуцца ў службу "Адно акно" Баранавіцкага гарвыканкама па адрасе вул. Дзяржынскага, 3.
Рэжым працы:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятнiца з 8:00 да 19:00;
серада з 8:00 да 20:00;
субота з 9:00 да 13:00
нядзеля - выходны.
Пры звароце прадставіць наступныя дакументы:
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці (далей - пашпарт);
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (пры яго наяўнасці - для дзяцей, якія з'яўляюцца непаўналетнімі замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца, дадатковая абарона або прытулак у Рэспубліцы Беларусь або якія хадайнічаюць аб прадастаўленні статусу бежанца, дадатковай абароны або прытулку ў Рэспубліцы Беларусь) (далей - пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці)
2. Атрыманне накіравання ў ГУДА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2 г.Баранавічы"
Для атрымання накіравання неабходна звярнуцца ў ГУМУ "Навучальна-метадычны кабінет г. Баранавічы" вул. Куйбышава, д.55, кабінет №101, тэл. 64-71-59.
Час прыёму грамадзян:
панядзелак 08:00-13:00, 14:00-17:00;
чацвер - 08:00-13:00, 14:00-17:00.
Пры звароце прадставіць наступныя дакументы:
- заяву аб выдачы накіравання;
- пашпарт;
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;
- заключэнне ЦКРНіР (для атрымання спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай).
3. Залічэнне ва ў ГУДА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2 г.Баранавічы»
На працягу 15 дзён пасля атрымання накіравання законным прадстаўнікам дзіцяці неабходна звярнуцца да адміністрацыі ГУДА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2 г.Баранавічы", з наступнымі дакументамі:
- накіраванне ва ўстанову дашкольнай адукацыі;
- медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці;
- заключэнне ЦКРНіР (для атрымання спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай);
- заяву аб залічэнні.
разгарнуць » / « згарнуць