Дзяржаўная сімволіка
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй - зялёнага колеру ў 1/3 шырыні флага. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, якое складае 1/9 даўжыні флага. Стаўленне шырыні сцяга да яго даўжыні - 1:2. Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацісты (охра) колер. Пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца з наканечнікам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Наканечнікі вырабляюцца з металу жоўтага колеру.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі зялёны контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб апраўлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у падставе Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаны золатам словы "Рэспубліка Беларусь".
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасцi з артыкулам 19 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб i Дзяржаўны гiмн з`яўляюцца сiмваламi яе дзяржаўнага суверэнiтэту. Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь была пастаўлена задача стварэння гiмна новай, незалежнай Беларусi. У якасцi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнт краiны зацвердзiў твор на музыку Н.Сакалоўскага i словы М.Клiмковiча, У.Карызны.
У новым Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь захавана музыка Н.Сакалоўскага, якая сiмвалiзуе пераемнасць гiстарычных традыцый беларускага народа, карыстаецца папулярнасцю i павагай у прадстаўнiкоў розных пакаленняў грамадзян краiны i па сваiх мастацкiх якасцях адпавядае ўсiм патрабаванням, прад`яўляемым да гiмнiчных твораў.
З прапанаваных варыянтаў тэкстаў гiмна на музыку Н.Сакалоўскага камiсiя i грамадскасць аддалi перавагу вершу М.Клiмковiча i У.Карызны. Захоўваючы адпаведнасць меладычным i рытмiчным асаблiвасцям музыкi Н.Сакалоўскага, гэты паэтычны твор у той жа час адлюстроўвае новыя палiтычныя, эканамiчныя i сацыяльныя ўмовы развiцця Рэспублiкi Беларусь як суверэннай, мiралюбiвай дзяржавы, падкрэслiвае патрыятызм i працавiтасць яе грамадзян, сяброўскiя адносiны памiж прадстаўнiкамi ўсiх нацыянальнасцей, якiя жывуць у нашай краiне.
Гэтым жа Указам Кiраўнiк дзяржавы зацвердзiў Палажэнне аб Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь, якое вызначае статус гiмна, умовы i правiлы яго выканання i выкарыстання.
Зацвярджэннем Дзяржаўнага гiмна завяршыўся працэс фармiравання дзяржаўнай сiмволiкi Рэспублiкi Беларусь.
Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь
Словы М.Клiмковiча, У.Карызны Музыка Н.Сакалоўскага
Мы, беларусы - мiрныя людзi,
Сэрцам адданыя роднай зямлi,
Шчыра сябруем, сiлы гартуем
Мы ў працавiтай, вольнай сям'i.
Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!
Разам з братамi мужна вякамi
Мы баранiлi родны парог,
У бiтвах за волю, бiтвах за долю
Свой здабывалi сцяг перамог!
Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!
Дружба народаў - сiла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвiся ў ясныя высi,
Сцяг пераможны - радасцi сцяг!
Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 4 студзеня 2021 г. № 83-З Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь»
разгарнуць » / « згарнуць