|
1 чэрвеня 2025 года калектыў ДУА "ДЦРДз №2 г.Баранавічы" наведаў агратурыстычны комплекс "Гарадзенскі маёнтак "Каробчыцы". Парк уяўляе сабой сапраўдны куток запаведнага лесу, у самым "сэрца" якога размяшчаюцца дэндрапарк, міні-заапарк, Конны двор, гарадок актыўнага адпачынку. Мы па-сапраўднаму адпачылі ад гарадской мітусні, пакаталіся на кані, убачылі незвычайныя і рэдкія віды дрэў і пазнаёміліся з разнастайнасцю жывёльнага свету. Вельмі цікавай была і экскурсія ў гісторыка - культурны комплекс "Гродзенская крэпасць-партызанскі лагер". Тут мы пагрузіліся ў атмасферу ваеннага часу, убачылі, як жылося ў партызанскім лагеры, як праходзілі баі на зенітнай пазіцыі і ў фартах Гродзенскай крэпасці. Адпачынак атрымаўся!!!
|