| На музычнай забаўцы, прысвечанай Дню маці, да выхаванцаў сярэдняй групы №2 прыйшла ў госці старая Шапакляк са сваёй крыскай-Ларыскай і схавала паштоўкі, якія дзеці падрыхтавалі сваім мамам. Але дзецi так цікава і ласкава распавялі аб сваіх мамах, праспявалі песні, паказалі як яны могуць дапамагаць маме, што Шапакляк вярнула ўсе падарункі назад і разам з дзецьмi весялілася на свяце! |