|
У нашым дзіцячым садку надаецца вялікая ўвага экалагічнаму выхаванню з самых ранніх гадоў. У працяг гэтай працы мы рады былі запрасіць бацькоў выхаванцаў першай малодшай групы на тэматычны майстар-клас "Займальныя гульні з пяском".
На сустрэчы педагог:
· паказала разнастайныя тэхнікі і практыкаванні для гульняў з пяском; · распавяла, як такія гульні спрыяюць сэнсарнаму развіццю і ўмацоўваюць пальчыкі; · растлумачыла, якім чынам праз пясок мы знаёмім малых з асновамі экалогіі: уласцівасцямі прыродных матэрыялаў, беражлівым стаўленнем да навакольнага свету.
Гэта была выдатная магчымасць для бацькоў не толькі атрымаць новыя веды, але і самім акунуцца ў свет дзяцінства, каб потым з лёгкасцю прымяняць гэтыя ідэі на прагулцы і дома з дзецьмі.
|