Выхаванка сярэдняй групы №3 нашай установы Працэнка Уладзіслава прыняла актыўны ўдзел у конкурсе даследчых работ для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзростаў "Юны даследчык", які быў аб'яўлены УА "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт". У намінацыі "Пазнавальнае развіццё" была прадстаўлена работа "Захаваем планету разам". За распрацоўку даследчага праекта і дзейсны ўдзел у конкурсе Уладзіслава была ўзнагароджана граматай. Віншуем з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!
разгарнуць » / « згарнуць