Цягам тыдня з 01.03.2026 па 08.03.2026 у рэспубліцы будзе праходзіць інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прымеркаваная да Дня Грамадзянскай абароны.
У выпадку маштабнай пагрозы або ўзнікнення аварыі, катастрофы, стыхійнага бедства неадкладна падаецца сігнал "Увага ўсім!" які папярэджвае насельніцтва аб небяспецы масавай паразы людзей, жывёл і раслін шкоднымі хімічнымі рэчывамі, уздзеянні на арганізм радыёактыўных рэчываў, а таксама радыяцыйнага забруджвання мясцовасці. Што ж трэба рабіць, калі вы пачулі такі сыгнал?
Як мага хутчэй уключыць тэле- або радыёпрымач, падключыцца да сеткі Інтэрнэт для наведвання інфармацыйных парталаў (у першую чаргу сайта МНС: www.112.by) і прытрымлівацца перададзеных інструкцый.
Калі папераджальны сігнал заспеў вас на вуліцы, неабходна знайсці бліжэйшую целе (радыё)кропку для атрымання больш падрабязных інструкцый, у т.л. звярнуць увагу на інтэрактыўныя рэкламныя экраны, якія могуць быць размешчаны ў месцах з масавым знаходжанне людзей, а таксама пры наяўнасці магчымасці падключыцца да сеткі Інтэрнэт. Выконваючы гэтыя рэкамендацыі, вы захаваеце жыццё і здароўе сабе, сваім родным ад наступстваў НС!
разгарнуць » / « згарнуць